|
|
Станіслаў Булак-Балаховіч вачыма прыстаўленага да яго польскага контрр...
Беларускае грамадзтва глыбока расколатае. Празь дзесяць гадоў пасьля...
Моладзь БНФ на Facebook
Моладзь БНФ УКанта...
|
| |
Тут можна спампаваць партрэты палітвязняў
Сябры, нашыя лісты ў няволю могуць стаць значнай падтрымкай для палітвязняў, незаконна асуджаных па крымінальных справах па снежаньскіх пад...
|
|
( Чацвер, 17 Траўня 2012 | Праглядаў - 15 )
Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для выкупу ў прыватнага калекцыянера ў Маскве ўнікальнай кнігі — арыгінальнага выдання на старабеларускай мове Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года. Пра гэта паведаміў дырэктар музея Аляксей Бацюкоў.Статут быў выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне ўладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Дадзены асобнік ацэнены ў суму $45 тыс. (каля Вr360 млн). Пры гэтым частку грошай (10%), паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом, неабходна сабраць цягам двух тыдняў у якасці закладу. Толькі пасля гэтага лот будзе зняты з аўкцыёну, а магілёўцам дадуць магчымасць сабраць цягам трох месяцаў астатнюю суму.Паводле словаў Аляксея Бацюкова, ва ўсім свеце налічваецца каля 60 ...


( Чацвер, 17 Траўня 2012 | Праглядаў - 23 )
Міліцэйская аблога побач з мінскім офісам Партыі БНФ. У двары, дзе месціцца сядзіба Фронту па вуліцы Чарнышэўскага знаходзяцца некалькі дзясяткаў спецназаўцаў. На падворку дзяжурыць таксама і міліцэйская тэхніка.Першым прысутнасць міліцыянтаў заўважыў адказны сакратар Партыі БНФ Алесь Каліта. Актывіст кажа, што людзі ў цывільным з’явіліся каля шостай гадзіны вечара. У гэты час міліцыянты працягваюць дзяжурыць і актыўна перамаўляюцца па рацыях.- Стаяць на перакрыжаваннях Чарнышэўскага і Чорнага ў цывільным з рацыямі, у двары стаіць легкавік з міліцыянтамі, на рагу нашага дома стаіць сіні мікрааўтобус. Для мяне гэта нагадвае нейкія брыгадныя вучэнні. Нагадвае выпадак, калі ў Гомелі каля дома аднаго з дэмакратычных актывістаў гомельскі АМОН ...


( Чацвер, 17 Траўня 2012 | Праглядаў - 51 )
У інтэрнэт-краме Stigmata magazine у сеціве з'явіліся серыя патрыятычных кашулек і баек прысвечаных "Асобнаму атраду БНР" Станіслава Булак-Балаховіча.
Прынт "Асобны атрад БНР" надрукаваны на кашульцы метадам шаўкаграфіі дзвюма каляровымі фарбамі. Пры жаданні гэты прынт можа быць размешчаны на іншых прадметах вопраткі: на мужчынскіх і жаночых байках, кашульках з доўгім рукавом. Прадстаўлены байкі двух відаў - з замком і без. Тыраж кашулек абмежаваны. Немалаважна тое, што гэтыя рэчы вырабляюцца па меры паступлення замоваў.
У апісанні на сайце прадаўца адзначаецца, што ўсе майкі тыпу Fruit Of The Loom, альбо Sol, гэта значыць якасныя.
Даведацца кошт кашулек і баек, а таксама замовіць іх можна тут.
store.stigmata.name


( Чацвер, 17 Траўня 2012 | Праглядаў - 23 )
Выстава будзе праходзіць да 26 жніўня.17 мая Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. Маркса, 12) прэзентуе выставу са збору Нацыянальнага музея Літвы «Палац вялікіх князёў літоўскіх у Вільні».Экспазіцыя прысвечана гісторыі палаца, жыцця і дзейнасці вялікіх князёў літоўскіх, яна складаецца з прадметаў інтэр’еру, археалогіі, вырабаў з металу, керамікі. Выстава знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі ўзорамі мэблі, прадметамі побыту і хатняга ўжытку, габеленамі XVI–XVIІ стст. Вырабамі керамічнага промыслу XІV–XIX стст., рэдкімі ўзорамі даспехаў, зброі, картаграфіі і атрыбутыкі часоў існавання Вялікага княства Літоўскага.Сваю дзейнасць Нацыянальны музей «Палац вялікіх князёў літоўскіх» пачаў у 2009 годзе — у год ўрачыстага святка...

|